Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СКАРАБЕЦ (СКОРОБЕЦ) Міхаіл Фёдаравіч
[1888, в. Казіміраўка Рэчыцкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Зазер’е (тагачасны паштовы адрас: ст. Пярэжыр) Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 6.7.1937 у Асіповічах (цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.). Асуджаны 20.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа С. і інш. № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; www.petergen.com.
[По книге: т. II, с. 291]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.