Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СКАРАБЕЦ (СКОРОБЕЦ) Міхаіл Фёдаравіч 

СКАРАБЕЦ (СКОРОБЕЦ) Міхаіл Фёдаравіч

[1888, в. Казіміраўка Рэчыцкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Зазер’е (тагачасны паштовы адрас: ст. Пярэжыр) Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 6.7.1937 у Асіповічах (цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.). Асуджаны 20.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа С. і інш. № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; www.petergen.com.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".