Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СІРАЦІНСКІ (СИРОТИНСКИЙ) Дзімітрый Іванавіч
[1892, в. Сабкоўка, цяпер Кіеўская вобл., Украіна — ?]. З сям’і ўкраінскага службоўца. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Духавай царкве в. Петухоўка, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.4.1935. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». 5.6.1935 пастановай Магілёўскага раённага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа № 5921 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 289–290]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.