Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІРАЦІНСКІ (СИРОТИНСКИЙ) Дзімітрый Іванавіч 

СІРАЦІНСКІ (СИРОТИНСКИЙ) Дзімітрый Іванавіч

[1892, в. Сабкоўка, цяпер Кіеўская вобл., Украіна — ?]. З сям’і ўкраінскага службоўца. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Духавай царкве в. Петухоўка, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.4.1935. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». 5.6.1935 пастановай Магілёўскага раённага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа № 5921 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".