Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СІЛЬВЯСТРОВІЧ (СИЛЬВЕСТРОВИЧ) Пётр Іосіфавіч
[1908, Віцебск — 19.5.1940, ГУЛАГ]. Беларус. З сям’і рабочага. З 1928 — дыякан Пакроўскай царквы ў Віцебску. Падчас арышту — вартаўнік гарадской лазні. Жонка: Зінаіда Васілеўна (н. 1909, працавала паліроўшчыцай на мэблевай фабрыцы; дочкі: Раіса (9 гадоў) і Ларыса (6 месяцаў). Арыштаваны 24.9.1937 у Віцебску па адрасе: Набяражная Крапоткіна, д. 4-а. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 286]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.