Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІЛЬВЯСТРОВІЧ (СИЛЬВЕСТРОВИЧ) Пётр Іосіфавіч 

СІЛЬВЯСТРОВІЧ (СИЛЬВЕСТРОВИЧ) Пётр Іосіфавіч

[1908, Віцебск — 19.5.1940, ГУЛАГ]. Беларус. З сям’і рабочага. З 1928 — дыякан Пакроўскай царквы ў Віцебску. Падчас арышту — вартаўнік гарадской лазні. Жонка: Зінаіда Васілеўна (н. 1909, працавала паліроўшчыцай на мэблевай фабрыцы; дочкі: Раіса (9 гадоў) і Ларыса (6 месяцаў). Арыштаваны 24.9.1937 у Віцебску па адрасе: Набяражная Крапоткіна, д. 4-а. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".