Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СІВАКОЎ (СИВАКОВ) Фока Іванавіч
[1866, в. Палкі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча, рукапаложаны ў іерэя. У 1910-я г. настаяцель Пакроўскага храма в. Язёры Магілёўскага пав. Да арышту служыў у царкве в. Сялец-Ануфрыеўка (?) Мсціслаўскага пав. Арыштаваны 17.3.1932. Асуджаны з дыяканам храма Ціханам Банбенкам і інш. калегіяй АДПУ 11.5.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 11.7.1989. Групавая справа С. і інш. № 10069 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 284–285]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.