Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СВІЦІН (СВИТИН) Міхаіл Карпавіч 

СВІЦІН (СВИТИН) Міхаіл Карпавіч

[1900, в. Зарэчка Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Папіна Драгічынскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Асуджаны 5.5.1950 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Хакаскі канцлагер МДБ Башкірскай АССР (Абакан, Ішымбай). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.12.1957 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 4177-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".