Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СВІЦІН (СВИТИН) Міхаіл Карпавіч
[1900, в. Зарэчка Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Папіна Драгічынскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Асуджаны 5.5.1950 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Хакаскі канцлагер МДБ Башкірскай АССР (Абакан, Ішымбай). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.12.1957 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 4177-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.