Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » САЛАНОВІЧ (СОЛОНОВИЧ) Максім Платонавіч
[1888, в. Любонічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў псаломшчыкам у царкве ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.11.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Пастановай Бабруйскага раённага аддзела НКВД вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 27.6.1945—2.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 890-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.