Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » САЛАНОВІЧ (СОЛОНОВИЧ) Максім Платонавіч 

САЛАНОВІЧ (СОЛОНОВИЧ) Максім Платонавіч

[1888, в. Любонічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў псаломшчыкам у царкве ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.11.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Пастановай Бабруйскага раённага аддзела НКВД вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 27.6.1945—2.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 890-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"