Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РЫМАШЭЎСКІ (РЫМАШЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч
[13.6.1889, в. Слабада-Кучанка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1930-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Новыя Дарогі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1936. Асуджаны 21.7.1936 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1941. Вярнуўся на радзіму. З другой паловы 1941 зноў служыў святаром. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 30797-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.