Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РЫМАШЭЎСКІ (РЫМАШЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч 

РЫМАШЭЎСКІ (РЫМАШЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч

[13.6.1889, в. Слабада-Кучанка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1930-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Новыя Дарогі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1936. Асуджаны 21.7.1936 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1941. Вярнуўся на радзіму. З другой паловы 1941 зноў служыў святаром. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 30797-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"