Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РЫЛА (РЫЛО) Пётр Кузьміч 

РЫЛА (РЫЛО) Пётр Кузьміч

[?, Магілёў — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. У 1923 ухіліўся ў абнаўленчы раскол, член Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення (абнаўленчага). У сак. 1924 на Гомельскім з’ездзе духавенства і міран з протаіерэямі Уладзімірам Зубаравым*  і Паўлам Гінтаўтам** , таксама нядаўнімі абнаўленцамі, далучыўся да кіраўніцтва з’езда, якое прызнала ціханаўскую кананічную Царкву. Арыштаваны 16.8.1937 у Гомелі. Асуджаны тройкай НКВД 30.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.

Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; www.petergen.com; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


* Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1890). Служыў у Магілёўскай губ.
** У пачатку 1900-х г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам, настаўнікам царкоўных спеваў у Парыцкім духоўным вучылішчы.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".