Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РЫЛА (РЫЛО) Пётр Кузьміч
[?, Магілёў — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. У 1923 ухіліўся ў абнаўленчы раскол, член Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення (абнаўленчага). У сак. 1924 на Гомельскім з’ездзе духавенства і міран з протаіерэямі Уладзімірам Зубаравым* і Паўлам Гінтаўтам** , таксама нядаўнімі абнаўленцамі, далучыўся да кіраўніцтва з’езда, якое прызнала ціханаўскую кананічную Царкву. Арыштаваны 16.8.1937 у Гомелі. Асуджаны тройкай НКВД 30.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; www.petergen.com; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.