Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РУСЕЦКІ (РУСЕЦКИЙ) Павел Сцяпанавіч
[1888, в. Грыцкавічы Мінскага пав., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і псаломшчыка. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). 8.12.1913 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Уваскрасенскага храма ў мяст. Азарычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. У сярэдзіне 1920-х г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Магільна Уздзенскага р-на. Некаторы час, верагодна, служыў у Крыжаўздзвіжанскім храме в. Коўбча, цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 30.1.1930. Асуджаны (верагодна, у тым жа годзе) калегіяй АДПУ да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў чорнарабочым у Магілёўскім «Камунбудзе». Зноў арыштаваны 26.2.1938. Прыгавораны асобай нарадай пры НКВД 21.9.1938 за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Па першай справе рэабілітаваны 16.1.1989, па другой (№ 5070, групавая; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) пастановай трыбунала БВА 24.12.1957.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна. Мн., 1995; www.petergen.com.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.