Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РУСЕЦКІ (РУСЕЦКИЙ) Павел Сцяпанавіч 

РУСЕЦКІ (РУСЕЦКИЙ) Павел Сцяпанавіч

[1888, в. Грыцкавічы Мінскага пав., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і псаломшчыка. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). 8.12.1913 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Уваскрасенскага храма ў мяст. Азарычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. У сярэдзіне 1920-х г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Магільна Уздзенскага р-на. Некаторы час, верагодна, служыў у Крыжаўздзвіжанскім храме в. Коўбча, цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 30.1.1930. Асуджаны (верагодна, у тым жа годзе) калегіяй АДПУ да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў чорнарабочым у Магілёўскім «Камунбудзе». Зноў арыштаваны 26.2.1938. Прыгавораны асобай нарадай пры НКВД 21.9.1938 за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Па першай справе рэабілітаваны 16.1.1989, па другой (№ 5070, групавая; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) пастановай трыбунала БВА 24.12.1957.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с.  67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна. Мн., 1995; www.petergen.com.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"