Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Сергій 

РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Сергій

[1887, в. Смядзін (Снядзін) Мазырскага пав., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Васілія Рункевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (да 1912). З 1913 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 30.8.1929. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Мінскай епархіі Яўгеніем Каржанеўскім, Васіліем Цярноўцам, дыяканам Слуцкага сабора Пракофіем Зданко і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Р. № 33663-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Да 1881 псаломшчык Раства-Багародзіцкага храма мяст. Лахва Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. 21.11.1881 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Раства-Багародзіцкай царквы в. Смядзін (Снядзін).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".