Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Сергій
[1887, в. Смядзін (Снядзін) Мазырскага пав., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Васілія Рункевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (да 1912). З 1913 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 30.8.1929. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Мінскай епархіі Яўгеніем Каржанеўскім, Васіліем Цярноўцам, дыяканам Слуцкага сабора Пракофіем Зданко і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Р. № 33663-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.