Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Аляксандр 

РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Аляксандр

[1891, мяст. Клічаў Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], сын Максіма Рункевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1914), накіраваны псаломшчыкам у Петра-Паўлаўскую царкву в. Галынка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. 25.4.1915 пераведзены ў Петра-Паўлаўскі храм в. Навасёлкі Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н. Рукапаложаны ў іерэя. З 1916 настаяцель Успенскай царквы в. Косіна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н. У 1920-я г. служыў у Петра-Паўлаўскай (?) царкве в. Бялевічы Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н, у Свята-Троіцкім храме ў Клічаве. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.1.1930. Асуджаны 23.2.1930 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.7.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Асабовая справа Р. № 10504-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

4.8.1937 у Бабруйску Магілёўскай вобл. арыштаваны юрыст завода імя Кірава Рункевіч Грыгорый Максімавіч (н. ў 1883 у в. Буйнавічы), атрымаў вышэйшую адукацыю), брат Аляксандра Рункевіча. 17.9.1937 асуджаны тройкай НКВД за «ўдзел у кулацкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 28.9.1937 расстраляны ў Бабруйску. Рэабілітаваны 3.9.1960 Магілёўскім абл. судом. Яго асабовая справа № 7160-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1881). Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Буйнавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл., выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 1883—84 і не менш чым да другой паловы 1920-х г. настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Клічаў (у 1902 прыход далучаны да Бабруйскага пав. Мінскай губ.).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".