Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Аляксандр
[1891, мяст. Клічаў Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], сын Максіма Рункевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1914), накіраваны псаломшчыкам у Петра-Паўлаўскую царкву в. Галынка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. 25.4.1915 пераведзены ў Петра-Паўлаўскі храм в. Навасёлкі Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н. Рукапаложаны ў іерэя. З 1916 настаяцель Успенскай царквы в. Косіна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н. У 1920-я г. служыў у Петра-Паўлаўскай (?) царкве в. Бялевічы Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н, у Свята-Троіцкім храме ў Клічаве. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.1.1930. Асуджаны 23.2.1930 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.7.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Асабовая справа Р. № 10504-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
4.8.1937 у Бабруйску Магілёўскай вобл. арыштаваны юрыст завода імя Кірава Рункевіч Грыгорый Максімавіч (н. ў 1883 у в. Буйнавічы), атрымаў вышэйшую адукацыю), брат Аляксандра Рункевіча. 17.9.1937 асуджаны тройкай НКВД за «ўдзел у кулацкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 28.9.1937 расстраляны ў Бабруйску. Рэабілітаваны 3.9.1960 Магілёўскім абл. судом. Яго асабовая справа № 7160-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.