Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РУМЯНЦАЎ (РУМЯНЦЕВ) Ілья 

РУМЯНЦАЎ (РУМЯНЦЕВ) Ілья

[1886, в. Обаль Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], протаіерэй, сын святара Іаана Румянцава, брат Аляксандра Румянцава і, верагодна, Мікалая Іванавіча Румянцава. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1913 настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ. (цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920 арыштаваны Віцебскім губ. ЧК, але праз некаторы час вызвалены. У 1925 пераехаў у Віцебск, служыў у Іаана-Багаслоўскай царкве Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты на Аляксандры Фёдараўне Уладзіміравай, меў сыноў: Вячаслава*  і Валянціна (вучыўся на рабфаку; далейшы лёс невядомы). Зноў арыштаваны ў 1927, але таксама праз некаторы час вызвалены. У трэці раз арыштаваны 2.11.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Новапятроўская, д. 36-а. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Пасля вызвалення вярнуўся ў Віцебск. З пачатку 1934 служыў настаяцелем царквы с. Дзісяды (?) Нова-Завідаўскага р-на Калінінскай вобл. З 1935 і да канца 1936 — настаяцель храма с. Упіравічы Высохаўскага р-на Калінінскай вобл., потым зноў вярнуўся ў Віцебск. Служыў у Свята-Троіцкай (Чорнай) царкве (прыпісной да Іаана-Багаслоўскага храма). Зноў арыштаваны 21.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Валадарская, д. 36. Прыгавораны тройкай НКВД 28.9.1937 за «контррэвалюцыйную прапаганду» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой прэзідыумам Віцебскага абл. суда 28.7.1956.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


* Н. ў 1910 на ст. Рэзінтава Рэжыцкага пав., цяпер Латвія. Да арышту працаваў галоўным бухгалтарам на віцебскім участку «Белбудпрамтрэста». Арыштаваны 6.1.1938. Асуджаны тройкай НКВД 8.1.1938 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны 13.2.1938. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 14.6.1958. Яго асабовая справа № 7152-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".