Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РУМЯНЦАЎ (РУМЯНЦЕВ) Аляксандр
[1881, в. Обаль Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын святара, былога члена «Союза русского народа» Іаана Румянцава, брат Ільі Румянцава і, верагодна, Мікалая Іванавіча Румянцава* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. У 1913 сям’я Р. пераехала ў мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ. (цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.), дзе ў Свята-Троіцкай царкве яго брат пачаў служыць настаяцелем. У 1920-я г. Р. — настаяцель Успенскага храма в. Лоўжа (знаходзілася за 20 кіламетраў ад царквы ў мяст. Вула), цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.11.1929. Асуджаны 23.2.1930 са святарамі Міхаілам Козыравым, Серафімам Захаравым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Р. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
28.11.1930 у в. Лоўжа арыштавана хатняя гаспадыня Румянцава Марыя Васілеўна (н. ў 1881 у сям’і святара), верагодна, жонка Аляксандра Румянцава. 14.4.1930 асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.6.1989.
20.12.1932 у Гаpадку Віцебскай вобл. па адрасе: Невельская шаша, 19 арыштаваны планавік Лясной раённай гаспадаркі, бацька дваіх дзяцей Румянцаў Леанід Аляксандравіч (н. 1905 у в. Завічэлле Лепельскага p-на Віцебскай вобл.; атрымаў вышэйшую адукацыю), сын Аляксандра Румянцава. 10.9.1933 асуджаны тройкай НКВД за «шкодніцтва ў галіне лясной гаспадаркі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага суда БССР 14.11.1955. Яго асабовая справа № 8061-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.