Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РУМЯНЦАЎ (РУМЯНЦЕВ) Аляксандр 

РУМЯНЦАЎ (РУМЯНЦЕВ) Аляксандр

[1881, в.  Обаль Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын святара, былога члена «Союза русского народа» Іаана Румянцава, брат Ільі Румянцава і, верагодна, Мікалая Іванавіча Румянцава* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. У 1913 сям’я Р. пераехала ў мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ. (цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.), дзе ў Свята-Троіцкай царкве яго брат пачаў служыць настаяцелем. У 1920-я г. Р. — настаяцель Успенскага храма в. Лоўжа (знаходзілася за 20 кіламетраў ад царквы ў мяст. Вула), цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.11.1929. Асуджаны 23.2.1930 са святарамі Міхаілам Козыравым, Серафімам Захаравым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Р. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

28.11.1930 у в. Лоўжа арыштавана хатняя гаспадыня Румянцава Марыя Васілеўна (н. ў 1881 у сям’і святара), верагодна, жонка Аляксандра Румянцава. 14.4.1930 асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.6.1989.

20.12.1932 у Гаpадку Віцебскай вобл. па адрасе: Невельская шаша, 19 арыштаваны планавік Лясной раённай гаспадаркі, бацька дваіх дзяцей Румянцаў Леанід Аляксандравіч (н. 1905 у в. Завічэлле Лепельскага p-на Віцебскай вобл.; атрымаў вышэйшую адукацыю), сын Аляксандра Румянцава. 10.9.1933 асуджаны тройкай НКВД за «шкодніцтва ў галіне лясной гаспадаркі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага суда БССР 14.11.1955. Яго асабовая справа № 8061-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


* З 1910 святар Спаса-Праабражэнскага сабора ў Лепелі Віцебскай губ.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"