Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РУЛІНСКІ (РУЛИНСКИЙ) Максім Іванавіч 

РУЛІНСКІ (РУЛИНСКИЙ) Максім Іванавіч

[1899, в. Дзяніскавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і, бацька Мікалая Рулінскага* . Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Галынка, цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1945 у Мінску па адрасе: вул. Апанскага, д. 96. Асуджаны 20.11.1945 паводле пастановы калегіі НКВД дa 7 гадоў ППК і 3  гадоў пазбаўлення правоў. У перыяд з 8.3.1951 да 5.5.1951 зноў арыштаваны і прыгавораны да 7 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1956 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 6868-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


* Педагог, вайсковы дзеяч. Н. ў 1923. Скончыў пачатковую школу ў Любчы (цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.), вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (да пачатку 2-й сусветнай вайны), Навагрудскай настаўніцкай семінарыі (у час нямецкай акупацыі). З?1943 служыў у бел. эскадроне ў Навагрудку. Летам 1944 выехаў ва Усх. Прусію. Лейтэнант БКА, сябра БНП. У 1944 ратаваў з акружанай Чырвонай арміяй Рыгі архіў генерала К.Езавітава. З 1945 жыў у?Польшчы. Арыштаваны ў 1949. Перавезены ў Маскву, потым у?Мінск. Асуджаны як «член СБМ і за здраду радзіме» да 25 гадоў ППК. Этапаваны ў Камышовы канцлагер (пас. Альжэрас Мыскаў­скага р-на Кемераўскай вобл.), потым у Омскі канцлагер. Вызвалены ў 1957, жыў у Грыгішках пад Вільняй. Прымаў удзел у грамад­ска-культурным жыцці беларусаў Літвы, пісаў вершы. Памёр у 2002.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".