Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РУЛІНСКІ (РУЛИНСКИЙ) Максім Іванавіч
[1899, в. Дзяніскавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і, бацька Мікалая Рулінскага* . Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Галынка, цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1945 у Мінску па адрасе: вул. Апанскага, д. 96. Асуджаны 20.11.1945 паводле пастановы калегіі НКВД дa 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. У перыяд з 8.3.1951 да 5.5.1951 зноў арыштаваны і прыгавораны да 7 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1956 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 6868-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.