Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РАЧКОЎСКІ (РАЧКОВСКИЙ) Васілій Раманавіч 

РАЧКОЎСКІ (РАЧКОВСКИЙ) Васілій Раманавіч

[1873, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Да арышту псаломшчык Уваскрасенскага храма ў Слуцку. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. №  27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".