Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РАЧКОЎСКІ (РАЧКОВСКИЙ) Васілій Раманавіч
[1873, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Да арышту псаломшчык Уваскрасенскага храма ў Слуцку. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.