Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РАЖНОЎ (РОЖНОВ) Вячаслаў Філіпавіч
[1882, мяст. Чашнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Віцебскую (?) духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Вайханы Гарадоцкага пав Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 20.12.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.