Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАЖНОЎ (РОЖНОВ) Вячаслаў Філіпавіч 

РАЖНОЎ (РОЖНОВ) Вячаслаў Філіпавіч

[1882, мяст. Чашнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Віцебскую (?) духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Вайханы Гарадоцкага пав Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 20.12.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"