Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РАГАЧУК-ІРЫЦКІ (РОГАЧУК-ИРИЦКИЙ) Андрыян (Адрыян) Іванавіч
[1883, Мяжрэчча Сядлецкай губ., цяпер Польшча — ?]. Украінец. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Дзімітрыеўскай царкве в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.10.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД СССР як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Салікамскі канцлагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 26.7.1989. Асабовая справа Р.-І. № 12239 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.