Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАГАЧУК-ІРЫЦКІ (РОГАЧУК-ИРИЦКИЙ) Андрыян (Адрыян) Іванавіч 

РАГАЧУК-ІРЫЦКІ (РОГАЧУК-ИРИЦКИЙ) Андрыян (Адрыян) Іванавіч

[1883, Мяжрэчча Сядлецкай губ., цяпер Польшча — ?]. Украінец. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у  Дзімітрыеўскай царкве в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.10.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД СССР як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў  Салікамскі канцлагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 26.7.1989. Асабовая справа Р.-І. № 12239 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"