Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПШЧОЛКА (ПЩЕЛКО) Вера Мікалаеўна 

ПШЧОЛКА (ПЩЕЛКО) Вера Мікалаеўна

[1878, Вільня — ?]. З сям’і ваеннага бел. паходжання. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, рызнічая Петра-Паўлаўскага (Кацярынінскага) сабора на вул. Няміга ў Мінску. Арыштавана 28.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Астроўскага, д. 8, кв. 3. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі», «супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» і «перакладзе на нямецкую мову артыкулаў мітрапаліта Панцеляімана (Ражноўскага)». Асуджана 17.10.1944 да 8 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.4.1995 Мінскім абл. судом. Асабовая справа П. № 36249-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".