Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПШЧОЛКА (ПЩЕЛКО) Вера Мікалаеўна 

ПШЧОЛКА (ПЩЕЛКО) Вера Мікалаеўна

[1878, Вільня — ?]. З сям’і ваеннага бел. паходжання. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, рызнічая Петра-Паўлаўскага (Кацярынінскага) сабора на вул. Няміга ў Мінску. Арыштавана 28.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Астроўскага, д. 8, кв. 3. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі», «супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» і «перакладзе на нямецкую мову артыкулаў мітрапаліта Панцеляімана (Ражноўскага)». Асуджана 17.10.1944 да 8 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.4.1995 Мінскім абл. судом. Асабовая справа П. № 36249-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".