Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПЫЖЫКАЎ (ПЫЖИКОВ) Іван Якаўлевіч 

ПЫЖЫКАЎ (ПЫЖИКОВ) Іван Якаўлевіч

[1890 — 6.4.1955 пас. Падлужжа, Чачэрскі р-н Гомельскай вобл.]. З 1909 псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Рагінь Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1923 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Скіток Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. З 1928 у царкве в. Крукі (?), цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. У 1941—44 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Цялуша, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1944. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Вызвалены 6.3.1955.

Жонка святара Ксенія Фядосаўна памерла 6.12.1957.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".