Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЫЖЫКАЎ (ПЫЖИКОВ) Іван Якаўлевіч 

ПЫЖЫКАЎ (ПЫЖИКОВ) Іван Якаўлевіч

[1890 — 6.4.1955 пас. Падлужжа, Чачэрскі р-н Гомельскай вобл.]. З 1909 псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Рагінь Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1923 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Скіток Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. З 1928 у царкве в. Крукі (?), цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. У 1941—44 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Цялуша, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1944. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Вызвалены 6.3.1955.

Жонка святара Ксенія Фядосаўна памерла 6.12.1957.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"