Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПУЦЯТА (ПУТЯТО) Пётр
[28.12.1903, в. Чалюшчавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксандра Пуцяты*. Падчас арышту настаяцель Успенскай царквы в. Блужа Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Каменка Пухавіцкага р-на. Асуджаны 17.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 24968-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Личный состав епархиального управления; НАРБ, ІКБР.
[По книге: т. II, с. 181–182]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.