Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПУЦЯТА (ПУТЯТО) Пётр 

ПУЦЯТА (ПУТЯТО) Пётр

[28.12.1903, в. Чалюшчавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксандра Пуцяты*. Падчас арышту настаяцель Успенскай царквы в. Блужа Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Каменка Пухавіцкага р-на. Асуджаны 17.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 24968-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Личный состав епархиального управления; НАРБ, ІКБР.


* Скончыў народнае вучылішча. У 1900-я г. псаломшчык Увазнясенскага храма в. Ручаёўка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"