Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПЕТУХОВІЧ (ПЕТУХОВИЧ) Леанід Васілевіч
[1888, в. Бохат (Бахот) Мсціслаўскага пав., цяпер Манастыршчынскі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўныя вучылішча і семінарыю. Да арышту служыў у царкве в. Горы, цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Аляксіем Ганкевічам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Справа П. № 12890 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 165–166]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.