Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЕТУХОВІЧ (ПЕТУХОВИЧ) Леанід Васілевіч 

ПЕТУХОВІЧ (ПЕТУХОВИЧ) Леанід Васілевіч

[1888, в. Бохат (Бахот) Мсціслаўскага пав., цяпер Манастыршчынскі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўныя вучылішча і семінарыю. Да арышту служыў у царкве в. Горы, цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Аляксіем Ганкевічам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Справа П. № 12890 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".