Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПЕРХАРОВІЧ (ПЕРХАРОВИЧ) Іаан 

ПЕРХАРОВІЧ (ПЕРХАРОВИЧ) Іаан

[1.7.1884, в. Цыр Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна — 7.7.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Іакіма Перхаровіча*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905). 15.12.1905 прызначаны настаўнікам 1-класнай царкоўна-прыходскай школы ў в. Старажоўцы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 15.9.1906 2-класнай школы ў в. Багушэвічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. З 29.6.1908 епіскапам Міхаілам (Цемнарусавым) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны ў Петра-Паўлаўскую царкву в. Сеніца Мінскага пав. (цяпер у межах горада). Разам з жонкай Любоўю Сцяпанаўнай (н.ў 1886 у сям’і святара, скончыла Мінскае духоўнае вучылішча) гадаваў дачок Галіну (1911), Вераніку (1912), сына Міраслава (1909). У 1930 адмовіўся ад сана. Арыштаваны 25.7.1932. Неўзабаве вызвалены. У другой палове 1930-х г. працаваў на Цагляным заводзе № 6 у Мінску. Зноў арыштаваны ў лют. (альбо ў сак.) 1938. Праходзіў па адной справе з абнаўленчым мітрапалітам Пятром Бліновым. 25.5.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.12.1958. Групавая справа П. і інш. № 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; НАРБ, ІКР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


* Скончыў Валынскую духоўную семінарыю (1869), рукапаложаны ў іерэя (1872). Служыў у Пакроўскай царкве в. Дольск Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна. З 10.4.1882 да 1912 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цыр.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".