Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЕРХАРОВІЧ (ПЕРХАРОВИЧ) Іаан
[1.7.1884, в. Цыр Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна — 7.7.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Іакіма Перхаровіча*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905). 15.12.1905 прызначаны настаўнікам 1-класнай царкоўна-прыходскай школы ў в. Старажоўцы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 15.9.1906 2-класнай школы ў в. Багушэвічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. З 29.6.1908 епіскапам Міхаілам (Цемнарусавым) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны ў Петра-Паўлаўскую царкву в. Сеніца Мінскага пав. (цяпер у межах горада). Разам з жонкай Любоўю Сцяпанаўнай (н.ў 1886 у сям’і святара, скончыла Мінскае духоўнае вучылішча) гадаваў дачок Галіну (1911), Вераніку (1912), сына Міраслава (1909). У 1930 адмовіўся ад сана. Арыштаваны 25.7.1932. Неўзабаве вызвалены. У другой палове 1930-х г. працаваў на Цагляным заводзе № 6 у Мінску. Зноў арыштаваны ў лют. (альбо ў сак.) 1938. Праходзіў па адной справе з абнаўленчым мітрапалітам Пятром Бліновым. 25.5.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.12.1958. Групавая справа П. і інш. № 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; НАРБ, ІКР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
[From the book: vol. II, pp. 159–160]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.