Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАСЛАЎСКІ (ПОСЛАВСКИЙ) Міхаіл Міхайлавіч
Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Успенскай царкве в. Радомль Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н. З 1910 настаяцель Пакроўскай царквы в. Брацькавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. З 1913—14 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Недайка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Чарацянка Гомельскага пав., цяпер Гомельскі р-н. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 44.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.