Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАСЛАЎСКІ (ПОСЛАВСКИЙ) Міхаіл Міхайлавіч 

ПАСЛАЎСКІ (ПОСЛАВСКИЙ) Міхаіл Міхайлавіч

Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Успенскай царкве в. Радомль Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н. З 1910 настаяцель Пакроўскай царквы в. Брацькавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. З 1913—14 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Недайка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Чарацянка Гомельскага пав., цяпер Гомельскі р-н. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 44.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".