Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Фёдар Васілевіч
[1877, в. Вярхоў’е Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], іерэй, брат Аляксандра Пароменскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. З 1911—12 настаяцель Успенскай царквы в. Вядрэнь Лепельскага пав., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл., законанастаўнік пачатковага вучылішча ў в. Баяры Лепельскага пав. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 16.10.1933. Асуджаны 25.2.1934 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Первавым, Якавам Счансновічам, Грыгорыем Шпаком, дыяканам Васілём Цыпкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.