Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Фёдар Васілевіч 

ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Фёдар Васілевіч

[1877, в. Вярхоў’е Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], іерэй, брат Аляксандра Пароменскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. З 1911—12 настаяцель Успенскай царквы в. Вядрэнь Лепельскага пав., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл., законанастаўнік пачатковага вучылішча ў в. Баяры Лепельскага пав. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 16.10.1933. Асуджаны 25.2.1934 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Первавым, Якавам Счансновічам, Грыгорыем Шпаком, дыяканам Васілём Цыпкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".