Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Лявонцій Міхайлавіч
[1869, в. Усвяты Веліжскага пав Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], іерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў 4 класы (курсы) Віцебскай духоўнай семінарыі. З 1905 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Шацілава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў г. Сураж Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Меў жонку Марыю Кузьмінічну (н. ў 1870 (?) і сыноў: Яўгена (1897) і Паўла (1906; жыў у Грузіі). У 1930 арыштаваны і асуджаны калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў вартаўніком у Віцебскім медыцынскім тэхнікуме. Зноў арыштаваны 10.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Гутараўскася, д. 4. Прыгавораны тройкай НКВД 8.9.1937 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.