Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Лявонцій Міхайлавіч 

ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Лявонцій Міхайлавіч

[1869, в. Усвяты Веліжскага пав Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], іерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў 4 класы (курсы) Віцебскай духоўнай семінарыі. З 1905 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Шацілава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў г.  Сураж Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Меў жонку Марыю Кузьмінічну (н. ў 1870 (?) і сыноў: Яўгена (1897) і Паўла (1906; жыў у Грузіі). У 1930 арыштаваны і асуджаны калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў вартаўніком у Віцебскім медыцынскім тэхнікуме. Зноў арыштаваны 10.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Гутараўскася, д. 4. Прыгавораны тройкай НКВД 8.9.1937 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"