Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАПКОЎ (ПОПКОВ) Цімафей Яфрэмавіч
[1872, в. Слабада Аршанскага пав. Магілёўскай губ. — 16.2.1939, Магілёў (паводле інш. звестак — Гомель), турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу. Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскім храме в. Касцюковічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. 6.7.1906 рукапаложаны ў дыякана. У 1910-я г. член павятовага аддзялення Магілёўскага епархіяльнага вучылішчнага савета. Арыштаваны 9.3.1938 у Чавусах Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». 16.2.1939 справа П. (№ 13611-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) спынена з-за смерці падследнага. Рэабілітаваны 27.6.1990 пракуратурай Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губерніи; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.