Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАПКОЎ (ПОПКОВ) Цімафей Яфрэмавіч 

ПАПКОЎ (ПОПКОВ) Цімафей Яфрэмавіч

[1872, в.  Слабада Аршанскага пав. Магілёўскай губ. — 16.2.1939, Магілёў (паводле інш. звестак — Гомель), турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу. Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскім храме в. Касцюковічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. 6.7.1906 рукапаложаны ў дыякана. У 1910-я г. член павятовага аддзялення Магілёўскага епархіяльнага вучылішчнага савета. Арыштаваны 9.3.1938 у  Чавусах Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». 16.2.1939 справа П. (№  13611-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) спынена з-за смерці падследнага. Рэабілітаваны 27.6.1990 пракуратурай Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губерніи; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"